Другая палова першага месяца халоднага сезона зімой «пахне» толькі часткова. Новы снежаньскі тыдзень у Беларусі стартуе з адносна цёплага надвор'я. Пры гэтым сітуацыя на дарогах застанецца напружанай: месцамі па краіне чакаюцца галалёдныя з'явы, пры паступленні цёплага паветра будуць згушчацца туманы, якія пагаршаюць бачнасць да 100—500 метраў. А нам абяцаюць мокры снег і дождж, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ўдзень будзе пераважна без ападкаў. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца туман. Месцамі галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад 2 марозу да 3 цяпла.
У сераду ўначы прагназуецца пераважна без ападкаў, удзень месцамі, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе ад нуля да 7 марозу, удзень — ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла.
Таксама ні холадна, ні горача будзе і ў сярэдзіне тыдня.
У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі будзе туман, слабы галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 3, удзень — ад нуля да 5 цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ўначы прагназуецца без ападкаў, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе ад 4 марозу да 2 цяпла, удзень — ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.
Ну што, зноў у снежні без нармальнага снегу? Пухнатага, белага...
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: samolet.media
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore