Перад экзаменам.
— Што чытаеш?
— Квантавую механіку.
— А чаму кніга дагары нагамі?
— Ды якая розніца!
* * *
Сустракаюцца два студэнты.
— Ты ведаеш, што цябе ўжо адлічылі з універсітэта?
— Праўда?! Вось не шанцуе: я і сёння хацеў заняткі прагуляць!..
* * *
— Чаму вы думаеце, што малярыя — лёгкая хвароба? — пытаецца выкладчык у студэнта.
— Бо яе пераносіць нават камар!
* * *
Студэнтка не можа адказаць ні на адно пытанне экзаменатара. Той дзівіцца:
— Няўжо вы зусім нічога не ведаеце?
— Прабачце, прафесар, але я думала, што экзамен заўтра…
* * *
— Іваноў, вы зноў спазніліся на лекцыю!
— Прабачце, я праспаў...
— Дык вы яшчэ і дома спіце?!
* * *
Размаўляюць два студэнты:
— Ты ўжо колькі экзаменаў заваліў?
— Разам з заўтрашнім — пяць!..
* * *
Самая вялікая студэнцкая няпраўда: «Спіс выкарыстанай літаратуры».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anekdoty