Нацыянальны банк краіны з 15 снежня выпусціў у абарачэнне 6 памятных манет серыі «Архітэктура Беларусі»: «Чачэрская ратуша», «Касцёл бернардзінцаў. Будслаў», «Барысаглебская царква. Гродна», «Касцёл Яна Хрысціцеля. Камаі», «Косаўскі палац», «Будынак гарадскога тэатра. Магілёў». Манеты наміналам 2 рублі дыяметрам 23,50 мм вырабленыя са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кальцо), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна), масай 5,81 г, накладам 25 000 штук кожнага наймення.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет — з паўтаральным надпісам «БЕЛАРУСЬ» і элементамі нацыянальнага арнаменту.
Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам нашай краіны і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: ukrinform.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank
[4] https://zviazda.by/be/tags/arhitektura-belarusi-0