На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” ў катэгорыі 14–17 гадоў
У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” [2] Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” [3], прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі [4].
Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў:
“Огромное спасибо организаторам конкурса и жюри. Проведена огромная работа. С удовольствием принимали участие, с нетерпением ждали результатов”.
Таццяна Астапкова
Пасля працяглых абмеркаванняў і прагляду амаль 880-ці дасланых нам чытанняў экспертным журы і аргкамітэтам былі агучаны вынікі конкурсу [5]. Запрашаем азнаёміцца з конкурснымі выступамі пераможцаў, якія сталі лепшымі сярод 260 работ у катэгорыі 14–17 гадоў.
1 месца – Ціханская Дар’я, верш “Пяе дзяўчына над ракою” (ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Барань”, удзельніца ўзорнага тэатра “Вясёлка” Палаца культуры г. Барань).
2 месца – Бярозка Сяргей і Феданюк Анастасія, верш “У Тураўскай пушчы” (ДУА “Сярэдняя школа г.п. Дамачава” Брэсцкага раёна).
3 месца – Троцкі Ягор, верш “Ты руку сваю забінтавала” (ДУА “Кадзінская сярэдняя школа” Магілёўскага раёна).
Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” [6] і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube [7].
Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin
[3] https://www.nlb.by/by/events/364970/
[4] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/346064/
[5] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/vyniki-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna/
[6] https://www.facebook.com/groups/716805165585116/?ref=share
[7] https://www.youtube.com/playlist?list=PLc9Ao5sjhiI0DXKjHaekM0VB0eke05nMg
[8] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/peramozhtsy-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna-kategoryi-14-17-gado/