Гэтая індустрыя імкліва развіваецца ў Паднябеснай.
У адпаведнасці са статыстыкай, сумарны рыначны кошт індустрыі хатніх жывёл у Кітаі ўжо ў 2016 годзе дасягнуў 122 млрд. юаняў (18,5 млрд долараў), а тэмп роста за апошнія шэсць гадоў склаў 43,45%. Чакаецца, што памер рынку сёлета перавысіць 240 млрд. юаняў (36,5 млрд долараў), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле статыстыкі Белай кнігі па індустрыі хатніх жывёл Кітая у 2019 годзе, агульная колькасць хатніх катоў і сабак перавысіла 99,15 мільёна. Ва ўмовах расце рынку нараджаюцца ўсё новыя і новыя тэхналогіі. Інжынер па алгарытмах Сюй Дунсін і яго калегі распрацавалі сістэму распазнавання жывёл, якая можа ідэнтыфікаваць катоў і сабак. Гэтая сістэма ўжо была ўведзена ў камерцыйнае выкарыстанне. Аднак, у адрозненне ад тэхналогіі распазнавання людзей, распазнаванне жывёл адбываецца па малюнку носа.
Разам з гэтым ветэрынарная індустрыя стала другой па велічыні галіной пасля вырабу кармоў. Па меры таго, як колькасць хатніх гадаванцаў працягвае расці, узровень іх дыягностыкі і лячэння таксама паляпшаецца. Існуюць не толькі спецыялізаваныя амбулаторныя клінікі, такія як стаматалогія, сардэчна-лёгачная, дэрматалагічная, анкалагічная і афтальмалагічныя клінікі, але таксама і высокатэхналагічнае абсталяванне і паслугі, такія як каляровы ультрагук, камп’ютарная тамаграфія.
Рынак ветэрынарнага лячэння ўжо прыцягнуў увагу інвестараў. У маі 2018 года бальніца для хатніх жывёл Ruipai абвясціла, што атрымала стратэгічныя інвестыцыі ў памеры 350 мільёнаў юаняў ад такіх інвестыцыйных інстытутаў, як Goldman Sachs. У жніўні таго ж года навіна аб зліцці Ruipeng і Hillhouse Capital выклікала вялікую ўвагу удзельнікаў дадзенай галіны. Хуткае развіццё індустрыі медыцыны для хатніх жывёл фактычна з’яўляецца паказчыкам паляпшэння якасці жыцця людзей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya