Сёння ў сталіцы пачынаюцца традыцыйныя калядныя кірмашы.
Найбуйнейшы з іх разгарнуўся на плошчы каля Палаца спорту — сапраўдны міні-гарадок. А ўчора мне давялося паглядзець, як ідзе ўстаноўка і афармленне гандлёвых палатак і дамкоў, у якіх будуць гатаваць калядныя прысмакі, прадаваць сувеніры і тавары для ўпрыгажэння навагодняй ёлкі, неўзабаве пачнуць працаваць майстры і рамеснікі.
Сярод удзельнікаў кірмашу — вядомы мінскі калекцыянер, мастак і бард Сяргей Шыла са сваімі велічнымі самаварамі, у якіх ён прыгатуе чай па ўласным рэцэпце. Кірмаш здзівіць і смажанымі каштанамі. Гэты калядны ласунак падрыхтаваў прыватны прадпрымальнік Аляксандр Рудзік.
Маляўнічы гандаль на праспекце Пераможцаў будзе дзейнічаць да 14 студзеня наступнага года.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya