На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Каштоўнае выданне твораў У. Дубоўкі нарэшце ў алічбаваным выглядзе
Працягваем серыю навін пра цікавосткі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”: каштоўныя дакументы і даследчыкаў, якія прымаюць у ім удзел.
Што самае важнае ў жыцці кожнага чалавека – творчы рост і пошукі сябе, свайго прызначэння. З такім дэвізам па жыцці ідзе вядучы бібліятэкар Дзмітрый Мікалаевіч Давідоўскі [2], які сорак гадоў аддаў сваёй любімай працы. Пачаўшы яе ў беларускім аддзеле Ленінкі, затрымаўся там на ўсё жыццё. Цяпер ён працуе ў беларускай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Больш за дзесяць год Дзмітрый вывучае творчасць пісьменнікаў міжваеннага перыяду, сярод якіх юбіляр гэтага года – Уладзімір Дубоўка. У 2017 годзе ў выдавецтве “Лімарыус” выйшаў “Збор твораў Уладзіміра Дубоўкі” [3] ў 2-х т. у аўтарскім укладанні Д. Давідоўскага. Пасля выхаду кніг пачалася яго далейшая актыўная даследчая праца, плённае супрацоўніцтва з часопісам “Маладосць” і газетай "ЛіМ", дзе пра У. Дубоўку выйшлі яго артыкулы: “Студэнцкая справа Уладзіміра Дубоўкі” [4], “За верш – тэрмінова арыштаваць” [5]. У 2019 годзе Дзмітрый Давідоўскі далучыўся да сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” [6], які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Выдавецкім домам “Звязда” (у прыватнасці, часопісам “Маладосць”), Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.
Не прапусціўшы ніводнага мерапрыемства, якія праходзілі ў рамках праекта, бібліятэкар паказаў, як хобі можа стаць працай. Дзмітрый выступіў на мерапрыемствах, прысвечаных юбілеям Валерыя Маракова [7], Адама Бабарэкі [8], якія праходзілі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Ён не мог не паўдзельнічаць у круглым стале “Маладнякоўскімі крокамі” [9], які праходзіў у межах Дня літаб’яднання “Маладняк” [10] 16 студзеня 2020 года. Сярод аднадумцаў, якія сабраліся на мерапрыемстве, ён адчуваў сябе вельмі ўтульна. Прагучаў яго даклад “Сябры-паплечнікі: Уладзімір Дубоўка і Адам Бабарэка” [11], які быў размешчаны на старонцы круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі” [12] на партале НББ.
У гэтым годзе Д. Давідоўскі далучыўся да стварэння віртуальнага раздзела праекта, прымеркаванага да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі (1900 ці 1901 – 1976) [13]. Ён працаваў у якасці эксперта для ўдакладнення звестак пра пісьменніка, абмеркавання яго даты нараджэння. Гэта было звязана з вынаходкай метрычнай кнігі, у якой запісана іншая дата нараджэння – 1901 г.
Яшчэ ў студзені планавалася алічбоўка і размяшчэнне ў межах раздзела поўнага тэкста збора твораў Уладзіміра Дубоўкі. Аднак узнікла праблема аўтарства з боку У. Дубоўкі, які не пакінуў спадчыннікаў. Згодна закона аб аўтарскім праве мы не маглі алічбаваць выданне. Цягнуліся доўгія месяцы пошуку выхаду. Сувязь з Нацыянальным цэнтрам прыватнай уласнасці, падтрымка даследчыкаў, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы выдання (І. Багдановіч, В. Жыбуль, І. Пракаповіч), дала магчымасць размясціць поўныя тэксты кніг у адкрытым доступе ў межах праекта. Таксама дзякуючы Дзмітрыю, які кантактаваў і звязваўся з выдавецтвам, мы адкрылі доступ да каштоўных кніг: “Збора твораў Уладзіміра Дубоўкі. 1 т.” [14] і “Збора твораў Уладзіміра Дубоўкі. 2 т.” [15] (2017, Мінск). Яны былі надрукаваны малым тыражом і на час выхаду даступны толькі па падпісцы. Выдавецтва “Лімарыус” перадала Нацыянальнай бібліятэцы выданне ў электронным выглядзе.
Такія ініцыятывы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” даюць магчымасць папоўніць электронную бібліятэку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і падтрымаць сувязь з выдавецтвамі.
У нас назапашана яшчэ шмат цікавай інфармацыі пра наш праект. Сачыце за навінамі!
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/news/partrety-gistoryya-bibliyateki-asobakh/partrety-supratso-nika-natsyyanalnay-bibliyateki-bibliyegraf-i-dasledchyk-litaratury-dzmitryy-davido/
[3] https://e-catalog.nlb.by/Collection/BY-NLB-br0001400231
[4] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Dubowka/3_Paezia_baratsby_i_peramogi/14_Davidowski_Studentskaia_sprava_U_Dubowki.pdf
[5] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Dubowka/3_Paezia_baratsby_i_peramogi/12_Davidowski_D_Za_versh_terminova_aryshtavats.pdf
[6] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin
[7] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/prayshlo-pershae-merapryemstva-praekta-na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya-prysvechanae-110-goddzyu-va/
[8] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/impreza-chyzhyx-dymak-ne-pepakazva-cvae-me-u-dzyarzha-nym-muzei-gistoryi-belaruskay-litaratury/
[9] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/zaprashaem-da-dzelu-pasyadzhenni-kruglaga-stala-maladnyako-skimi-krokami/
[10] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/u-bibliyatetsy-adznachyli-dzen-litab-yadnannya-maladnyak/
[11] https://conference.nlb.by/maladnyak/agenda/reports/Davidouski.pdf
[12] http://conference.nlb.by/maladnyak/bel/
[13] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/346064/
[14] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/public/347122/
[15] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/public/347123/
[16] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/kashto-nae-vydanne-tvora-u-dubo-ki-nareshtse-alichbavanym-vyglyadze/