У Мінску адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера», заснавальнікам якога выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе на конкурс было пададзена 400 заявак ад інфармацыйных агенцтваў, перыядычных выданняў і журналістаў. Газета «Літаратура і мастацтва» стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі» за цыкл артыкулаў пад рубрыкай «Скарбонка спадчыны».
На працягу года «лімаўская» «Скарбонка» поўнілася самым адметным і цікавым у народнай культуры. Тэмамі публікацый сталі нацыянальныя традыцыі, фальклорнае багацце, клопат пра захаванне спадчыны. У матэрыялах рубрыкі расказвалася пра ўнікальныя народныя рамёствы, абрады, стравы, якія захаваліся як на тэрыторыі ўсёй Беларусі, так і толькі ў пэўных мясцовасцях: раёнах і нават асобных вёсках. Многія з іх занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і Фонд нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zalataya-licera