На канец лістапада валютныя запасы Кітая павялічыліся да 3,17 трыльёна долараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Па дадзеных Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю Кітая, гэты паказчык за месяц вырас на 50,5 мільярда долараў — на 1,61 працэнта. Пандэмія COVID-19, прагрэс у распрацоўцы вакцын, а таксама чаканні ў дачыненні да грашова-крэдытнай і фінансавай палітыкі вядучых краін унеслі свой уклад у зніжэнне індэкса долара і ўмацаванне іншых валют, адзначыў афіцыйны прадстаўнік ведамства Ван Чун’ін. Ён патлумачыў месячны прырост аб’ёму валютных запасаў сукупным уплывам такіх фактараў, як пералік валют і змены цэнаў на актывы.
Афіцыйны прадстаўнік таксама выказаў надзею, што валютны рынак Кітая ў асноўным застанецца стабільным і гнуткім, захаваўшы двунакіраваную валацільнасць, насуперак рызыкам на міжнародным фінансавым рынку ў сувязі з пандэміяй COVID-19 і нявызначанасцю перспектыў сусветнай эканомікі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya