Яго відэа прыцягнула вялікую ўвагу.
20-гадовы тыбетэц з паўднёва-заходняй кітайскай правінцыі Сычуань стаў новай зоркай інтэрнета дзякуючы сваёй прывабнай знешнасці і прастадушнай усмешцы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Тамдрын з кітайскім імем Дын Чжэнь скарыў інтэрнет пасля таго, як відэа з ім было размешчана на платформе «Доўінь» — кітайскай версіі Tik Tok. Вялікая колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў, асабліва жаночага полу, сказалі, што вочы Тамдрына блішчаць як зоркі, а яго ўсмешка «анёльская і суцяшальныя».
Малады чалавек прасоўвае турызм у правінцыі Сычуань. Невялікае відэа пад назвай «Свет Дын Чжэня», якое ён зняў для свайго роднага павету Літан Гардзе-Тыбецкай аўтаномнай акругі, прыцягнула ўвагу інтэрнэт-карыстальнікаў з усяго Кітая.
Відэа было падрыхтавана Бюро культуры, радыё, тэлебачання і турызму Гардзе-Тыбецкай аўтаномнай акругі правінцыі Сычуань і кампаніяй Time Island.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya