71-гадовы У Шыін, жыхар вёскі Даалін, што ў правінцыі Хубэй у Цэнтральным Кітаі, з юнацтва праяўляе вялікую цікавасць да астраноміі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Каб убачыць рэдкія астранамічныя з’явы, кітаец выдаткаваў амаль усе назапашаныя грошы, ён аб’ехаў усю краіну і нават пабываў у Інданезіі. У Шыін 11 разоў назіраў сонечнае зацьменне.
З 2015 года кітаец пачаў ствараць хатнюю абсерваторыю за сваім домам, каб працягнуць вывучаць астраномію і знаёміць вясковых дзяцей з гэтай цікавай навукай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya