Паводле дадзеных Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, у краіне да канца года будзе ўсталявана больш чым 600 тысяч базавых станцый для сеткі пятага пакалення. Такім чынам у 2020 годзе аб’ём галіны сувязі 5G у Кітаі дасягне 50,36 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 128% у гадавым выражэнні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У «Белай кнізе пра развіццё індустрыі 5G (2020 г.)», апублікаванай Інстытутам развіцця кітайскай электроннай і інфармацыйнай індустрыі, адзначаецца, што летась аб’ём галіны сувязі 5G Кітая вырас на 133,3% у гадавым выражэнні. Таксама прагназуецца, што да 2030 года ў КНР будзе налічвацца 15 мільёнаў базавых станцый 5G, а рост ВУП за кошт індустрыі дасягне за 5 трыльёнаў юаняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya