Пад эгідай Дзяржаўнага ўпраўлення КНР па ахове культурнай спадчыны (ДУАКС) створаны нацыянальны Цэнтра археалагічных даследаванняў. Ён павінен стаць прафесійнай установай сусветнага значэння, якая праводзіць даследаванні ў галіне археалогіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Новая ўстанова, створаная на базе былога Цэнтра па ахове падводнай культурнай спадчыны ДУАКС, засяродзіць увагу на раскопках, вывучэнні і ахове культурна-гістарычных помнікаў, а таксама іншых аспектах, звязаных з паляпшэннем археалагічнай працы ў краіне.
Кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення КНР па ахове культурнай спадчыны Лю Юйчжу паведаміў, што цэнтр будзе супрацоўнічаць з іншымі прафесійнымі арганізацыямі краіны, уключаючы Акадэмію навук Кітая, Акадэмію грамадскіх навук Кітая і Пекінскі універсітэт, каб дамагчыся зрухаў у ключавых тэхналогіях сегментах археалагічных даследаванняў.
Міністр культуры і турызму КНР Ху Хэпін заклікаў супрацоўнікаў цэнтра ўнесці свой уклад у рэалізацыю розных археалагічных праектаў краіны і пашырыць доступ грамадскасці да дасягненняў археалогіі.
Прэв’ю: russian.cri.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya