Летась агульная плошча кветкавых насаджэнняў у кітайскай правінцыі Юньнань склала больш 117.1 тысячы гектараў, а гандлёвы абарот 75,1 мільярда юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У мінулым годзе ў правінцыі было сабрана каля 14 млрд. кветак, што стала сусветным рэкордам. Аб гэтым сведчаць дадзеныя, абвешчаныя на міжнароднай канферэнцыі прасоўвання розных сартоў кветак, якая адбылася ў Юньнані.
Мерапрыемства прыцягнула 14 кампаній і больш за 300 удзельнікаў кветкавай галіны з розных краін і рэгіёнаў свету, уключаючы Кітай, Нідэрланды, Злучаныя Штаты і Японію. Кампаніі, якія прынялі ўдзел у канферэнцыі, таксама паказалі новыя гатункі хрызантэм, руж і іншых кветак.
Як заявіў інспектар першага ўзроўню ўпраўлення сельскай гаспадаркай і сельскімі справамі правінцыі Вэй Мінь, у апошнія гады быў створаны комплексны ланцужок кветкавай індустрыі, якая аб’ядноўвае навуковыя даследаванні, вырошчванне, перапрацоўку, гандаль і транспартныя паслугі.
Паводле статыстычных дадзеных, з мая гэтага года сітуацыя з развіццём адпаведнай індустрыі ў Юньнані працягвала паляпшацца, і аб’ём гандлю кветкамі падчас дасягнуў рэкорднага ўзроўню.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya