Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь выдала рэгістрацыйнае пасведчанне на вакцыну «Спадарожнік V» Гам Кавід Вак. Вакцына распрацавана і выраблена інстытутам імя Гамалеі ў Расіі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства [3].
«Па дамоўленасцях двух кіраўнікоў дзяржаў мы сталі першай краінай, якая прыняла ўдзел у клінічных выпрабаваннях вакцыны «Спадарожнік V». Сёння мы можам афіцыйна заявіць, што, па наяўных на сённяшні дзень дадзеных, вакцына бяспечная і эфектыўная, сур'ёзных або непрадбачаных пабочных эфектаў выяўлена не было.
Таксама сёння мы афіцыйна заяўляем аб тым, што па выніках працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі Міністэрства аховы здароўя выдаў рэгістрацыйнае пасведчанне, пасля чаго вакцына «Спадарожнік V» можа быць дапушчана да рэалізацыі і медыцынскага выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч.
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna