Учора ў Мінску і сталічнай вобласці пачалі працаваць сезонныя (дзесяцідзённыя) кірмашы, дзе галоўны тавар — навагодняя ёлка. На перакрыжаванні мінскіх вуліц Магілёўскай і Жукоўскай размясціўся невялікі базарчык, загарадку якога ўпрыгожвае вывеска са словамі, знаёмымі кожнаму з маленства. Рэалізацыяй пушыстых прыгажунь тут займаецца Арцём Бірыла. Дарэчы, не першы сезон Арцём заняты пераднавагоднім гандлем і ведае, як прывабіць пакупнікоў: ласкава пагаварыць, шчыра ўсміхнуцца! Пакуль пакупнікі прыглядаюцца да маленькіх і высокіх дрэўцаў, да цэн на іх, але ўжо напярэдадні першых Каляд пачнуць актыўна набываць.
— Не проста рэалізоўваю хвойную прадукцыю. Я, між іншым, — прадавец святочнага настрою і пазітыўных эмоцый, — усміхаецца наш герой.
Анатоль КЛЯШЧУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya