Андрэй Худык, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
— Сярод пытанняў аховы навакольнага асяроддзя права грамадзян на атрыманне і распаўсюджванне дакладнай экалагічнай інфармацыі, на доступ да яе, займае ці не першае месца. Гэта абумоўлена тым, што наяўнасць актуальнай экалагічнай інфармацыі служыць каркасам актыўнасці грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян, эфектыўнай дзейнасці дзяржаўнага кіравання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, якаснай ацэнкі ўплыву гаспадарчай дзейнасці на навакольнае асяроддзе і яе кампетэнтны аналіз.
Для эколагаў «Звязда» ўжо шмат гадоў з'яўляецца тым выданнем, журналісты якога заўсёды прыходзяць нам на дапамогу ў вырашэнні любой сітуацыі. Мы разам як у самых «гарачых кропках» парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, так і ў здзяйсненні добрых экалагічных спраў і акцый. Тэма аховы прыроды, правы грамадзян на здаровае навакольнае асяроддзе падаюцца газетай бесстаронне, аператыўна і ніколі не сыходзяць у цень іншых пытанняў.
Адкрываючы новы нумар газеты, чытач заўсёды можа быць упэўнены, што адным з першых даведаецца пра свежыя экалагічныя падзеі краіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/ya-znou-vybirayu-zvyazdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/andrey-hudyk