Гэта адбылося ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта БРСМ «Памяць сэрца».
Брацкая магіла ў вёсцы Шапуры — адно з найбуйнейшых воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай на тэрыторыі Беларусі. Тут спачываюць больш за 17 тысяч савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943–1944 гадах. Сярод пахаваных тут чырвонаармейцаў ёсць і Герой Савецкага Саюза Пётр Васільевіч Шысцераў (1917–1944). Ён загінуў у баі 21 чэрвеня 1944 года, за некалькі дзён да пачатку аперацыі «Баграціён».
Помнік у вёсцы Шапуры адкрылі больш за 60 гадоў таму. За тры месяцы была праведзеная сур’ёзная рэканструкцыя, адзначыў на цырымоніі адкрыцця старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў На гэта выдаткавана каля 125 тыс. рублёў, якія зарабілі на суботніку ў Віцебскім раёне.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/pamyac-serca
[4] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[5] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna