Марына Слуцкая — двухразовая чэмпіёнка Еўропы, чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў, васьміразовая чэмпіёнка Беларусі. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
«Задачы спартсмена — гэта не толькі заваяванне медалёў і перамога на спаборніцтвах, але і папулярызацыя свайго спорту. Асабіста мне вельмі хочацца, каб маім любімым дзюдо цікавілася як мага больш людзей. Усё, што ад мяне залежыць, я раблю ў сваім блогу і ў сваіх інтэрв'ю для сродкаў масавай інфармацыі. Таму лічу «Звязду» добрым памочнікам і сябрам. Упэўнена: я не адна такая. Не буду крывіць душой і скажу, што заўсёды прыемна расказваць сваю гісторыю, дзяліцца думкамі на старонках такой адметнай газеты, як «Звязда», і такім чынам мець зносіны з разнастайнай цікавай аўдыторыяй.
Асобны «лайк» хацелася б паставіць «Звяздзе» за беларускую мову. На жаль, мы не часта карыстаемся ёй у паўсядзённым жыцці, але не ведаць ці забываць яе нельга. Асабліва спартсменам, якія прадстаўляюць краіну на міжнародных турнірах. Дзякуй, «Звязда», за тое, што засцерагаеш нас ад забыцця.
У новым 2021 годзе я жадаю «Звяздзе» важных актуальных тэм з удзелам цікавых герояў, плённай працы і па-свойму «алімпійскіх» перамог».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/chytach
[4] https://zviazda.by/be/ya-znou-vybirayu-zvyazdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/slova-chytacham