Упершыню ў каталіцкай парафіі Святога Яна, што сталічнай Серабранцы, святое Каляднае набажэнства пройдзе ў недабудаваным храме, а нялікая касцельная плошча дае магчымасць змясціць усіх жадаючых на бяспечнай адлегласці.
Як і ў мінулыя святы, учора на ўбранні ёлкі, касцельных памяшканняў і традыцыйнай батлеечнай інсталяцыі былі занятыя закарыстыян Калікст Шымук (на фота злева), які ўжо дваццаць пяць гадоў прыслужвае на набажэнствах і заўсёды спрыяе нашай газеце ў падрыхтоўцы фотапублікацый, а таксама актыўны і надзейны парафіянін, пенсіянер Анатоль Сушко. На здымку гэтыя рупліўцы, па хрысціянскай завядзёнцы, усталёўваюць фігуркі ў «Віфліемскім стойле» паводле гісторыі Божага Нараджэння.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya