Кіраўнікі чатырох найбуйнейшых рэлігійных канфесій Беларусі аб’ядналіся, каб падпісаць зварот аб міры [3]. Пра гэта было заяўлена ў эфіры тэлеканала АНТ [4]. Лідары канфесій патлумачылі свой пункт гледжання.
«Успамінаецца народная мудрасць — дрэнны мір лепшы за добрую сварку. Неабходна, каб у наш агульны дом вярнуліся мір, згода. Над гэтым трэба папрацаваць. Першы крок да гэтага — дараваць крыўды, пайсці насустрач адзін аднаму. Але важна пры гэтым ўсвядоміць грахі і памылкі, якія былі дапушчаныя і прывялі да падзелу ў нашым доме. Трэба ў гэтых грахах пакаяцца і папрасіць прабачэння ў Бога», - сказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веньямін.
«Мы ўсе, прадстаўнікі канфесій, заклікаем грамадства, дзяржаву — беражыце мір. Я заўсёды буду выступаць за паразуменне з блізкім, за аказанне дапамогі адзін аднаму, за мір у сваёй Айчыне. А Айчына наша больш за сотню войнаў перанесла. Заўсёды мы яе абаранялі , аднаўлялі, будавалі мірнае жыццё. І я буду рады падпісвацца пад тысячамі такіх пасланняў да людзей», - адзначыў старшыня (муфтый) мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Абу-Бекір Шабановіч.
Галоўны равін аб’яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын Дойч Шнеер Заламан перакананы, што нават пры розных меркаваннях трэба старацца разумець і паважаць адзін аднаго.
Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Антэ Ёзіч прызнаўся, што рады падпісаць такі зварот напярэдадні Калядаў. «Гэты тэкст сімвалізуе перад Калядамі знак міру, любові і надзеі. І я вельмі рады, што мог з іншымі канфесіямі падпісаць дакумент, які выказвае гэта жаданне».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] https://zviazda.by/be/news/20201221/1608561086-malitva-ab-miry-chatyry-samyya-buynyya-kanfesii-belarusi-padpisali-zvarot
[4] https://ont.by/
[5] https://zviazda.by/be/tags/religiya