Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя параметры на 2021 год, падпісаўшы адпаведныя ўказы.
Указ № 480 «Аб найважнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 год» устанаўлівае наступныя найважнейшыя параметры, скіраваныя перш за ўсё на паляпшэнне якасці жыцця:
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў указ № 481 «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2021 год».
Манетарная палітыка ў 2021 годзе будзе скіравана на стабілізацыю інфляцыі, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, на ўзроўні не больш за 5 %.
Забеспячэнне цэнавай стабільнасці будзе дасягацца Нацыянальным банкам у рэжыме манетарнага таргетавання з дапамогай кантролю над аб'ёмам грашовай прапановы. Збалансаванаму росту грашовай прапановы будзе спрыяць падтрыманне ў рэальным выяўленні працэнтных ставак у эканоміцы на станоўчым узроўні.
Захаванне фінансавай стабільнасці будзе ажыццяўляцца шляхам рэалізацыі мерапрыемстваў па абмежаванні сістэмных рызык, падтрымання ўзроўню золатавалютных рэзерваў, забеспячэння бяспечнага функцыянавання банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых і некрэдытных фінансавых арганізацый, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», а таксама эфектыўнай работы плацежнай сістэмы.
Камунікацыйная палітыка Нацыя- нальнага банка будзе скіравана на павышэнне адкрытасці і празрыстасці грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзіцца ў Беларусі.
БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika