На беларускую мову перакладзены асноўны дакумент, які рэгулюе працоўныя і звязаныя з імі адносіны, — Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, паведамілі [1] БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.
Пераклад ухвалены экспертным саветам, які складаецца з прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных.
Ён рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале [2].
Прэв’ю: pravo.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/trudovoj-kodeks-pereveden-na-belorusskij-jazyk-421563-2020/
[2] https://pravo.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova
[4] https://zviazda.by/be/tags/pracouny-kodeks-respubliki-belarus