Адбылася прэм’ера дыснэеўскага мультфільма «Уверх», персанажы якога ўпершыню загаварылі на беларускай мове. Галоўных герояў агучылі заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Шушкевіч і 11-гадовы Рыгор Дзенісенка, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Мультфільм «Уверх», выпушчаны студыямі Pixar і Disney ў 2009 годзе, стаў уладальнікам двух «Залатых глобусаў» і двух «Оскараў». Цяпер папулярны анімацыйны фільм можна паглядзець і на беларускай мове. Над яго дубляжом працаваў праект «Кінаконг», які займаецца прафесійнай агучкай кіно на беларускую мову і яго дыстрыбуцыяй.
Галоўны герой анімацыйнага фільма — Карл, які адправіўся да Райскага вадаспаду на сваім уласным доме, загаварыў голасам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Шушкевіча. Кампанію ў займальным падарожжы яму склаў дзевяцігадовы хлопчык Расэл, персанажа якога агучыў 11-гадовы Рыгор Дзенісенка.
Рыгор вядзе ранішнюю забаўляльна-пазнавальную праграму для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў «Дабранак» на канале «Беларусь 3». А вось дубляваць персанажа мультфільма яму пашчасціла ўпершыню.
Прэв’ю: minsknews.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/multfilm-vverh-ot-disney-vyshel-na-belorusskom-yazyke-odnogo-iz-geroev-ozvuchil-11-letnij-minchanin-2/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aguchka
[3] https://zviazda.by/be/tags/multfilm
[4] https://zviazda.by/be/tags/disney
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova