Як мяркуюць навукоўцы, драўляныя фігуркі, знойдзеныя на месцы старажытнага пахавання на Цынхай-Тыбецкім сугор’і, могуць сведчыць аб ранніх кантактах паміж Тыбетам і прылеглымі раёнамі, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітайскія археолагі выявілі драўляныя пахавальныя статуэткі на месцы пахавання Сангмда Лунгга, размешчанага ў павеце Дзанда акругі Нгары, што на захадзе Тыбецкага аўтаномнага раёна (Паўднёва-Заходні Кітай). Гэта першая такая знаходка ў раёне Цінхай-Тыбецкага нагор’я.
Драўляныя пахавальныя статуэткі маюць падабенства са знаходкамі ў раёне Турфана (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, Паўночна-Заходні Кітай), заўважыла малодшы навуковы супрацоўнік Даследчага інстытута аховы помнікаў культуры Тыбецкага аўтаномнага раёна Хэ Вэй. Пахаванне было ўпершыню выяўлена ў 2017 годзе. З тых часоў археолагі раскапалі цэлы шэраг рэліквій.
Акрамя пахавальных статуэтак, было выяўлена шэсць фрагментаў упрыгожванняў з золата і срэбра, якія падобныя на тыя, што былі знойдзены ў бліжэйшых пахаваннях, а таксама ў магільнях на паўночным захадзе Індыі і на поўначы Непала, заявіла эксперт.
Па словах Хэ Вэй, медныя вырабы, выяўленыя на месцы раскопак, падобныя са знаходкамі археолагаў ў правінцыях Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) і Хубэй (Цэнтральны Кітай). «Прыкладна з 300 года да н. э. ў гэтых мясцінах пачаўся працэс маштабнага засялення людзьмі, падчас якога яны перажылі зараджэнне палітычных інстытутаў і энергічнае развіццё вытворчасці і ўкладу жыцця. Тут адбылося зліццё культур Сіньцзяна, Паўночнага Непала, Паўночнай Індыі, тыбецкай Лхасы, рэгіёну Лхокха (Шаньнань) і Ханьскага раёнаў», — адзначыла вучоны. Прыкладна з 600 года н. э. пахаванне Сангмда Лунгга больш не выкарыстоўвалася, і актыўнасць чалавека ў дадзеным раёне завяршылася.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya