Запрацаваў сайт VI Усебеларускага народнага сходу — vsebel.by [2]. На сайце размяшчаюцца інфармацыйныя матэрыялы аб падрыхтоўцы і правядзенні сходу, паведамляе БЕЛТА [3].
На сайце Усебеларускага народнага сходу прадстаўлены матэрыялы з розных інфармацыйных крыніц: аналітычныя і інфармацыйныя артыкулы друкаваных выданняў, фота- і відэасюжэты тэлевізійных каналаў і электронных платформаў, інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА.
Сайт абнаўляецца штодня ў рэжыме анлайн. Матэрыялы размяркоўваюцца па рубрыках: навіны, фота, відэа, гісторыя. У раздзеле, прысвечаным гісторыі форуму, можна азнаёміцца з разгорнутым апісаннем правядзення і вынікамі папярэдніх сходаў з 1996 па 2016 год.
Распрацоўшчыкі прадугледзелі і інтэрактыўны складнік сайта: у раздзеле «Зваротная сувязь» можна атрымаць поўную інфармацыю пра час працы і адрасы грамадскіх прыёмных ў кожнай вобласці, а таксама адправіць ўласную прапанову на тэму, якая цікавіць. Для гэтага трэба выбраць свой рэгіён і запоўніць адпаведную форму заяўкі.
Прэв’ю: mediasat.info
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://vsebel.by/
[3] https://www.belta.by/society/view/zarabotal-sajt-vi-vsebelorusskogo-narodnogo-sobranija-421993-2020/
[4] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod