Падшэфную Бярозкаўскую школу-сад у Докшыцкім раёне Міністэрства юстыцыі апякуе ўжо цягам 14 гадоў, і наведваць дзетак у межах акцыі «Нашы дзеці» стала добрай традыцыяй. Выхаванцы сельскай установы адукацыі атрымалі ад Алега Сліжэўскага салодкія падарункі.
Міністр падзяліўся, што заўжды з нецярпеннем чакае паездкі да маленькіх сяброў, і нават у складаны год пандэміі не змог абмежавацца простай перадачай падарункаў:
— Ведаючы, якія душэўныя, поўныя цеплыні навагоднія святы тут заўжды рыхтуюць, мы ўсё ж вырашылі прыехаць у госці і пабачыць дзіцячае прадстаўленне. Тым больш што нас звязваюць гады прыемнага сяброўства.
Сыходзячы год быў для ўсіх няпростым, заўважыў міністр, і пажадаў усім, каб 2021-ы стаў годам спадзяванняў, надзей, здароўя, згоды, дабрабыту і міру.
Ірына СІДАРОК
Фота sb.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/aleg-slizheuski
[4] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci-1