Дваццаць першы веку дваццаць першага...
Што нам гэты новы прынясе?
З трапяткою вераю у лепшае
Сустракаем мы яго усе.
І жадаем — каб хваробы згінулі,
Каб у доме — лад, у свеце — мір.
Каб турботы тлумныя пакінулі,
Каб учынкі добрыя былі.
Каб у небе над Радзімай — сонечна,
Каб без хмар на небе, што з сабой.
Каб дзіцячы смех звінеў... А што яшчэ
Пажадаць пад урачысты бой?
Самага найлепшага, прыўкраснага
На уцеху сэрцу і вачам,
Шчодрага, спакойнага і яснага
Года зычым нашым чытачам!
Звяздоўцы
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya