У Нацыянальным запаведніку лебедзяў-клікуноў у Жунчэне, што ў правінцыі Шаньдун, гэтыя грацыёзныя птушкі сталі ўпрыгожваннем зімовага пейзажу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як паведамілі спецыялісты запаведніка, больш за 5000 лебедзяў-клікуноў з Сібіры і іншых месцаў прыляцелі на зімоўку ў запаведнік. Яшчэ каля 1000 птушак прыляцелі на іншыя азёры, рэкі і водна-балотныя ўгоддзі Жунчэна. Так што ў гэтых мясцінах сапраўдны «птушыны рай».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya