На вуліцы Юнкан у Шанхаі адкрылася новая кавярня, якая адразу стала інтэрнэт-сенсацыяй, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Тут няма ні дзвярэй, ні вокнаў, ні сталоў, ні крэслаў, а ёсць толькі маленькі праём у сцяне. Кліенты могуць зрабіць заказ на смартфоне пасля сканавання кода, які вісіць на сцяне на вуліцы, затым плюшавая «лапа мядзведзя» перадае каву праз праём у сцяне. «Лапа» часта гуляе з кліентамі: то руку пацісне, то пагладзіць, што вельмі забаўляе пакупнікоў.
У гэтай кавярні працуюць барыста і афіцыянт са слабым слыхам, і іх незвычайны сэрвіс сагравае сэрца пакупнікоў. У будучыні гаспадар установы плануе набраць больш людзей з абмежаванымі магчымасцямі і навучаць іх мастацтву барысты.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya