83-гадовы Чжан Цяньвэй, жыхар горада Сіань, што ў правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая, змайстраваў з 900 бамбукавых лучын мадэль баявой калясніцы кітайскай тэракотавай арміі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як вядома, бясценная рэліквія была выяўлена ў магільні першага імператара дынастыі Цынь (221-207 гады да н. э.) Цынь Шыхуана ў Сіані. Мадэль калясніцы ад Чжана Цяньвэя з запрэжанымі ў яе чатырма коньмі здольная самастойна перамяшчацца пад уздзеяннем ветру і нават «лётаць» пры дапамозе паветранага змея ў выглядзе 192 гліняных ваяроў у баявой амуніцыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya