Папа Рымскі Францыск прыняў адстаўку мітрапаліта Мінска-Магілёўскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з тым, што яму споўнілася 75 гадоў - лімітавы ўзрост. Пра гэта інфармуе штодзённы бюлетэнь прэс-службы Апостальскай Сталіцы, паведамляе БЕЛТА [3].
Сёння Тадэвушу Кандрусевічу споўнілася 75 гадоў. Папа Рымскі прыняў яго адстаўку і прызначыў генеральнага вікарыя Пінскай рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яшчэ ў маі 2020 года яму споўнілася 75 гадоў, але Папа Рымскі дазволіў яму працягваць выконваць свае функцыі наступныя два гады.
У афіцыйнай заяве Святога Прастола сказана, што Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў сваю заяву на адмову ад кіраўніцтва епархіяй ў адпаведнасці з канонам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] https://www.belta.by/society/view/naznachen-novyj-glava-belorusskih-katolikov-otstavka-kondrusevicha-prinjata-v-vatikane-422691-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/religiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/tadevush-kandrusevich
[6] https://zviazda.by/be/tags/kazimir-velikaselec