Магілёўскія аблсавет і абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў накіравала на падарункі больш за 11 тысяч рублёў у рамках акцыі «Нашы дзеці».
У навагоднія дні яны наведваюць рэабілітацыйна-карэкцыйныя цэнтры, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзіцячыя інтэрнаты, бальніцы, установы адукацыі, апякунскія і прыёмныя сем’і. Акрамя салодкіх падарункаў для хлопчыкаў і дзяўчынак, яны адрасуюць установам, дзе выхоўваюцца дзеці, сертыфікаты і карысныя рэчы.
Старшыня Бабруйскага гарсавета дэпутатаў Міхаіл Жалудоў перадаў у дзіцячы дом сямейнага тыпу Святланы Караханавай і Пятра Пятрушко пасцельную бялізну, Намеснік старшыні Бабруйскага райсавета дэпутатаў Аляксандр Урублеўскі — верхнюю вопратку выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку. А старшыня Шклоўскага райсавета дэпутатаў Аляксандр Давыдовіч уручыў педыятрычнаму аддзяленню Шклоўскай ЦРБ тэлевізар і электрычныя чайнікі.
На працягу снежня і студзеня аблсавет разам з дэпутацкім корпусам, валанцёрамі Маладзёжнага парламента, членамі асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў сустракаецца з самымі ўразлівымі катэгорыямі дзяцей, якія на сённяшні дзень апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, — адзначыла намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. — Сёлета мы накіравалі на падарункі дзецям і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, дзе яны выхоўваюцца, болей за 11 тысяч рублёў. Хочацца, каб у іх таксама былі цёплыя і яркія моманты ў жыцці.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci