На цэнтральнай плошчы сталіцы, дзе красуецца навагодняя ёлка краіны, мне сустрэлася жыццярадасная кампанія — чатыры падлеткі і іх дзядуля і бабуля. Аляксей і Людміла Якуцені — слонімскія пенсіянеры, якія наладзілі падарожжа ў сталіцу і прывезлі сваіх унукаў — Цімафея, Ганну, Вячаслава і Паўла. Мы лёгка знайшлі агульную мову, пазнаёміліся, вырашылі на памяць зрабіць фота. Экспромтам знайшлі адпаведнае месца ў маляўнічым атачэнні: тут табе і чырвоная карэта, і ёлка-прыгажуня, і антураж з лічбаў наступіўшага — дваццаць першага года дваццаць першага стагоддзя! Спераду сталі ўнукі, за імі — радасныя дзядуля і бабуля.
— Іх у нас ажно пяць, — кажуць Аляксей Міхайлавіч і Людміла Паўлаўна пра сваіх нашчадкаў. — На жаль, старэйшая ўнучка засталася дома, з малымі дзяўчыне ўжо не так цікава, а мы з задавальненнем адправіліся ў падарожжа — і самім палюбавацца на святочны горад, на яго казачнае ўбранне, і малым нешта новае адкрыць, парадаваць іх, пацешыць. Згадзіцеся, не заўсёды такая цудоўная нагода здараецца.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya