Даследчыкі знайшлі ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай) узоры чумізы, узрост якіх складае ад 5300 да 5600 гадоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Адкрыццё, зробленае ў паселішчы Цюцзялін, сведчыць аб распаўсюджванні галоўчатага проса ад поўначы да раёнаў сярэдняга цячэння ракі Янцзы ў эпосе неаліту, паведаміў навуковы супрацоўнік Інстытута культурных рэліквій і археалогіі правінцыі Хубэй Яа Лін.
Археалагічная культура Цюцзялін, названая па паселішчы ў горадзе Цзінмэнь, была адкрыта ў 50-я гадах мінулага стагоддзя.
З тых часоў у гэтых мясцінах і сумежных раёнах былі знойдзены 1200 зерняў розных сельгаскультур, у тым ліку рыс, пшаніца і соя, а таксама мноства гліняных пасудзін, што сведчыць аб росквіце тут сельскагаспадарчай вытворчасці ў перыяд неаліту, растлумачыў намеснік дырэктара інстытута Ло Юньбін.
Прэв’ю: vkusninka.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya