У Кітаі праводзіцца трохгадовая кампанія, накіраваная на аказанне дапамогі пажылым грамадзянам у пераадоленні лічбавага бар’ера, каб яны маглі цалкам карыстацца выгодамі пастаянна інтэлектуальных тэхналогій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Кампанія робіць акцэнт на паляпшэнні работы, накіраванай на ліквідацыю бар’ераў на шляху да сучаснага інфармацыйнага грамадства і павышэнні яго даступнасці для людзей сталага ўзросту. Прасоўваюцца неабходныя змены і мадэрнізацыя адпаведных аб’ектаў для задавальнення патрэбаў дадзенай групы, вынікае з апублікаванага цыркуляра Канцылярыі Усекітайскага камітэта па працы з людзьмі сталага ўзросту.
Праз стварэнне адпаведнага механізму, аказанне валанцёрскіх паслуг, навучанне і правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў да канца 2022 года павінна быць забяспечана больш якасная адаптацыя гэтых людзей да інфармацыйнага грамадства, адзначаецца ў дакуменце. «Неабходна прасоўваць валанцёрскія паслугі, а таксама праграмы па ахове здароўя, заахвочваць фінансавыя ўстановы, урадавыя арганізацыі, транспартныя службы і турыстычныя аб’екты да выкарыстання паслуг у аказанні дапамогі пажылым людзям», — падкрэсліваецца ў цыркуляры.
У дакуменце адзначаецца, што варта заахвочваць грамадскіх работнікаў, сацыяльныя і валанцёрскія арганізацыі, установы для састарэлых людзей да правядзення навучальных курсаў, каб пажылыя грамадзяне змаглі набыць адпаведныя новыя навыкі.
Як вядома, колькасць насельніцтва Кітая ва ўзросце 60 гадоў і старэй перавышае чвэрць мільярда чалавек.
Прэв’ю: big-rostov.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya