Каля горада Дуньхуан, што ў правінцыі Ганьсу, узведзена «месяцовая база», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Незвычайны аб’ект знаходзіцца ў бязлюднай зоне пустыні Кумтаг на паўночным захадзе Кітая. Раней база служыла выпрабавальным палігонам для месяцахода «Юйту», часткі кітайскай касмічнай місіі «Чан’э-3». Турысты тут могуць атрымаць вопыт імправізаванага падарожжа на Месяц і правесці адпаведныя даследаванні. Ахвотных заўжды шмат.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya