Разьба па цэгле — адзін з традыцыйных народных промыслаў павета Лінься правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Ён унесены ў 2006 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая. Гэта мастацтва, якое гарманічна аб’ядноўвае жывапіс з мастацкай разьбой, ужываецца галоўным чынам пры афармленні такіх архітэктурных элементаў, як галерэі, сцены. У апошнія гады ўлады і прадпрыемствы павета надаюць павышаную ўвагу вывучэнню і захаванню традыцыйнай тэхнікі, а таксама арганізуюць прафесійныя курсы, каб перадаць гэта дзіўнае рамяство наступным пакаленням.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya