У маі плануецца даць старт аўтапрабегу з Брэста ў Іркуцк, прысвечаны 80-й гадавіне абароны Брэсцкай крэпасці, паведамляе сайт газеты «Заря» [4]. Аб гэтым дасягнута дамоўленасць падчас пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтву Іркуцкай вобласці з Рэспублікай Беларусь, якое прайшло ў канцы снежня ў рэжыме відэаканферэнцыі. З беларускага боку рабочую групу ўзначальвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, з расійскага — губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў.
У ходзе аўтапрабегу плануецца пераадолець 16 тысяч кіламетраў з Брэста ў Іркуцк, сустрэцца з шэрагам патрыятычных клубаў і арганізацый. Удзельнікі аўтапрабегу маюць намер прывезці на возера Байкал копію легендарнага сцяга 393-га асобнага зенітна-артылерыйскага дывізіёна 42-й стралковай дывізіі. Арыгінал сцяга знаходзіцца ў Брэсцкай крэпасці. А капсулу з зямлёй крэпасці мяркуецца перадаць гораду Іркуцку. Зараз вядзецца падрыхтоўчая работа, афіцыйная прэзентацыя праекта, які атрымаў назву «Садружнасць», запланавана на другую палову студзеня.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота з сайта газеты «Заря»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zarya.by/
[5] https://zviazda.by/be/tags/brest
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna