Зіма ў краіне ў снежні пачыналася квола, калі невялікія маразы адзначаліся толькі ўначы. Затое зараз снег нарэшце з'явіўся, а ў гэтую суботу яго будзе нават шмат, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ўдзень будзе выключна воблачна. Часам мокры снег, месцамі моцныя снегапады. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да мінус 6 градусаў.
У нядзелю месцамі па Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—11 марозу, па поўдні — мінус 1—3 градусы. Удзень таксама будзе марозна, тэмпература апусціцца ад мінус 2 да мінус 8 градусаў.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня марознае надвор'е захаваецца, а ападкаў стане менш.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: polymia.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore