Паднябесная становіцца важным драйверам росту глабальнага рынку штучнага інтэлекту (ШІ), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Да 2024 года на долю КНР будзе прыпадаць 15,6 працэнта сусветнага аб’ёму ШІ. Як адзначаецца ў ацэначным дакладзе аб развіцці вылічальных магутнасцяў штучнага інтэлекту ў Кітаі на 2020-2021 гг., апублікаваным «Міжнароднай карпарацыяй дадзеных» (IDC) сумесна з пастаўшчыком воблачных тэхналогій і вялікіх дадзеных — кампаніяй Inspur Group, летась аб’ём рынку штучнага інтэлекту ў Кітаі склаў 6,27 мільярда долараў.
Згодна з дакладам, у бліжэйшыя чатыры гады аб’ём рынку штучнага інтэлекту ў Кітаі захавае сукупны сярэднегадавы тэмп росту на ўзроўні 30,4 працэнта і да 2024-га дасягне 17,22 млрд долараў.
Пачынаючы з 2019-га галіна штучнага інтэлекту атрымала імклівае развіццё. Найбольш часта выкарыстоўваецца ў Кітаі тэхналогіяй, заснаванай на штучным інтэлекце, па-ранейшаму застаецца машынны зрок. У 2019 годзе яго доля на рынку склала 40,6 працэнта.
У асноўным штучны інтэлект ужываецца ў інтэрнэт-індустрыі. Другое і трэцяе месцы па маштабе прымянення займаюць тэлекамунікацыйная галіна і апрацоўчая прамысловасць. Летась штучны інтэлект пачаў больш актыўна прымяняцца ў медыцыне.
Прэв’ю: ukrinform.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya