Паводле дадзеных брытанскага агенцтва па аналізе сітуацыі ў галіне суднабудавання і суднаходства Clarkson Research, летась цягам студзеня-лістапада Кітай атрымаў новыя заказы на будаўніцтва 298 суднаў. Гэта 46 працэнтаў ад агульнага сусветнага паказчыка, Кітай заняў першае месца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Другое месца ў Рэспублікі Карэя — 137 суднаў, рынкавая доля — 35%. Трэцяя Японія — 78 суднаў, рынкавая доля — 8%. Кітай займае першае ў свеце месца па колькасці апрацоўваных заказаў суднаходнымі кампаніямі краіны. Доля ў сусветным маштабе — 37%.
У сувязі з пандэміяй новага тыпу каранавіруса сёлета колькасць новых суднабудаўнічых заказаў знаходзіцца на гістарычным мінімуме. Летась цягам першага паўгоддзя аб’ём новых заказаў па ўсім свеце апынуўся на 42% меншы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га. Гэтыя дадзеныя апынуліся самымі нізкімі з 1996 года, калі агенцтва Clarkson Research пачала збіраць інфармацыю і складаць індустрыяльныя паказчыкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya