Дзяржсавет КНР зацвердзіў стварэнне ключавой пілотнай зоны для прасоўвання развіцця і адкрытасці ў акрузе Тачэн Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна ( Паўночна-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Са стварэннем пілотнай зоны ў акрузе паскорыцца будаўніцтва інфраструктурных праектаў і трансгранічных індустрыяльных паркаў, а таксама развіццё фінансавага сектара, адзначыў намеснік кіраўніка цэнтра палітычных даследаванняў пры камітэце КПК Тачэна Чан Чэн. «Тачэн з’яўляецца важным сухапутным калідорам для знешняга гандлю Кітая з Цэнтральнай Азіяй і Еўропай», — падкрэсліў эксперт.
Тачэн з насельніцтвам 910,8 тыс. чалавек займае плошчу 105,4 тыс. кв.км. У 2019 годзе ВУП акругі павялічыўся на 5,2 працэнта да 69,7 млрд юаняў (каля 10,7 млрд. долараў).
Прэв’ю: chinaxinjiang.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya