Узімку, калі істотна паніжаецца тэмпература паветра, у гарадской акрузе Наньнін Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна на паўднёвым захадзе Кітая у заапарку робяць усё неабходнае для выратавання жывёл ад холаду, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Да прыкладу, вальеры змей і чарапах аснашчаны інфрачырвонымі лямпамі і уцепленымі падшэўкамі, домікі жырафаў і іншых буйных жывёл падаграваюць з дапамогай драўнянага вугалю, пастаянна падліваюць свежую ваду ў сажалкі для кракадзілаў і гіпапатамаў, а дзіцянятаў жывёл перавялі ў памяшканні з кандыцыянерамі і іншым ацяпляльным абсталяваннем.
Акрамя таго, каб дапамагчы жывёлам справіцца з маразамі, супрацоўнікі заапарка выдаюць ім больш корму, у рацыён уключылі больш вітамінаў, рыбінага тлушчу і іншых пажыўных элементаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya