Як стала вядома, на борце модуля даследчага месяцовага зонда «Чан’э-5» знаходзілася каля 40 грамаў насення рысу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Насенне былі прадастаўлены Нацыянальным інжынерна-даследчым цэнтрам касмічнай селекцыі Паўднёва-Кітайскага сельскагаспадарчага універсітэта. Паводле дадзеных цэнтра, частка гэтага насення паспяхова прарасла, навукоўцы рыхтуюцца да далейшых даследаванняў.
Намеснік дырэктара навукова-даследчага цэнтра касмічнай селекцыі Го Таа распавёў, што вынікі гэтага эксперыменту дапамогуць выявіць уплыў касмічных умоў на сельскагаспадарчыя структуры, а таксама вывесці сарты рысу з унікальнымі ўласцівасцямі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya