Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана, перадае БЕЛТА [3].
Віктар Шэйман далажыў Прэзідэнту аб выніках працы прадпрыемстваў сістэмы Кіраўніцтва справамі ў 2020 годзе, вынікі паказаны нядрэнныя. У прыватнасці, выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала Br2,6 млрд (рост больш чым на 140%). Добра спрацавалі сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва — ва ўсіх гэтых галінах выраслі аб’ёмы вытворчасці. Больш сціплыя вынікі ў сувязі з пандэміяй паказалі гасцінічная справа, турыстычная галіна, грамадскае харчаванне.
Што тычыцца знешняга гандлю, станоўчае сальда склала каля $150 млн.
Закранаючы супрацоўніцтва з краінамі афрыканскага кантынента, Віктар Шэйман далажыў аб заключэнні кантракту на пастаўку тэхнікі ў гэты рэгіён і аб прапрацоўцы наступнага дагавора. Акрамя таго, прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва трактарнага завода ў адной з афрыканскіх краін.
Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Віктар Шэйман таксама абмеркавалі падрыхтоўку да маючага адбыцца Усебеларускага народнага сходу і новыя напрамкі працы.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] http://belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktar-sheyman
[5] https://zviazda.by/be/tags/kiraunictva-spravami-prezidenta