У вёсцы Рачэнь Любанскага раёна жыве шматдзетная сям'я Рудзько — дружная і працавітая, у якой гадуюцца дзеці Марыя, Міхаіл, Дар'я і Святлана.
Калі надыходзяць выхадныя дні альбо святы, уся сям'я збіраецца разам. Дзеці прывучаны дапамагаць бацькам у гаспадарскіх справах, бацькі з задавальненнем удзельнічаюць у дзіцячых гульнях і віктарынах. Калі, нарэшце, выпаў снег, галава сям'і Юрый Аляксандравіч дапамагаў дзецям ляпіць прыгожага і вялікага снегавіка — сімвал сапраўднай зімы і дружнай сям'і. Мне выпадкова пашанцавала ўбачыць гэтую сям'ю разам каля калектыўнага «снежнага твора». Спадзяюся, нашы чытачы таксама належным чынам ацэняць працу сямейнага калектыву.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya