На Палессі зноў зіма
Незвычайнай долі.
Студзень месяц, а няма
Ні сняжынкі ў полі.
І марозік не бярэ,
Як раней, за вушы.
Мо на штосьці захварэў
Ці на поўнач рушыў?
Сее дожджык без пары,
На падворку золка.
Часам нават угары
Бачыцца вясёлка.
Завялі чмяля ў падман
Цеплыня ды ціша,
Праляцеў ён, як жакан,
Над самотай вішань.
Носіць былкі для гнязда
На вярбу сарока,
Хоць сапраўдная вясна
Недзе шчэ далёка…
Фёдар ЛАПАНІК,
г. Ляхавічы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/versh
[2] https://zviazda.by/be/tags/zima