Як паведамляе [3] Міністэрства аховы здароўя, па стане на 12 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 215 724 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 731 выпадак.
197 851 чалавек больш не хварэе. За суткі выздаравелі 1 567 пацыентаў.
Усяго праведзены 4 144 027 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 535 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 91,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,95 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 23,1 млн заражаных, Індыя — больш за 10,4 млн, Бразілія — больш за 8 млн.
У Беларусі першы [4] завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: thypix.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[4] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582868227-u-belarusi-zaregistravany-pershy-vypadak-karanavirusa
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[7] https://zviazda.by/be/tags/statystyka