Амерыканскі сэрвіс струменевага вяшчання Netflix заявіў аб планах выпускаць новыя кінафільмы на платформе кожны тыдзень ў 2021 годзе. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у аўторак прэс-рэлізе сэрвісу [1].
«Мы пачынаем 2021 год з размахам. У гэтым годзе спіс здзівіць і пацешыць кінаманаў з усяго свету фільмамі адзначаных узнагародамі рэжысёраў, у тым ліку Джэйн Кэмпіён [з кінастужкай] The Power of the Dog, Паола Сарэнціна з Hand of God і Адама Маккея [з фільмам] Do not Look Up. <...> Netflix будзе прадстаўляць вам новы фільм кожны тыдзень з удзелам самых вядомых зорак», — гаворыцца ў паведамленні.
Netflix апублікаваў пералік каля 70 запланаваных да выпуску фільмаў. Сярод вядомых акцёраў, якія выканалі ролі ў анансаваных кінакарцінах, з’явяцца Леанарда Ды Капрыа, Сандра Булок, Мэрыл Стрып, Джэніфер Лоўрэнс, Галь Гадот, Джэйк Джыленхол, Раян Рэйнольдс і інш.
Спасылкі
[1] https://netflix.com/
[2] https://zviazda.by/be/tags/netfliks
[3] https://zviazda.by/be/tags/netflix
[4] https://zviazda.by/be/tags/netflix-0